Перайсці да зместу

Гарыхвостка звычайная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарыхвостка звычайная

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phoenicurus phoenicurus Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  562037
NCBI  121423
FW  369349

Гарыхвостка звычайная, звычайная рудахвостка (Phoenicurus phoenicurus) — невялікая пеўчая птушка з сямейства мухалоўкавых.

Птушка памерам 12-15 см, размах крылаў 20,5-24 см. Самец у гнездавы перыяд з белым ілбом, чорным горлам і бакамі галавы, рудымі грудзьмі і цёмна-шэра-блакітным верхам цела. У негнездавы перыяд чорны колер робіцца больш светлым, а белая пляма на лбе амаль знікае. Самка зверху карычнева-шэрая, знізу жаўтавата-карычневая. Маладыя падобныя да самкі, але плямістыя). Увесь год абодва полы з характэрным, іржавым і вельмі рухавым хвастом. Птушка характэрна паторгвае хвастом, пасля чаго ненадоўга замірае. Голас: кароткі флейтавы спеў, які пачынаецца высокім і дзвюма больш нізкімі тонамі.

Арэал: Еўропа, Азія да возера Байкал, Каўказ, Блізкі Усход, Іран, Ірак, Паўночна-Заходняя Афрыка. На Беларусі нешматлікі на гнездаванні пералётны і транзітны мігрыруючы від.

Жыве ў лясах, лесапарках і радзей у лесастэпах. Біятоп: рознага тыпу лясы з сярэдняй вільготнасцю і добра развітым падростам, старыя дуплістыя дрэвы; акрамя таго, групы дрэў сярод палёў, паркі са скаламі, мурамі, ярамі, дрэвастоі каля рэк і ручаёў, пасадкі ўздоўж дарог, сады з лісцевымі дрэвамі. У Фенаскандыі дасягае 700 м, у Судэтах — 1300 м, Татрах — 1400 м, Альпах — 2000 над у.м.

Пералётыы від. Месцы зімовак: трапічная Афрыка, Аравійскі паўвостраў.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Сілкуецца пераважна насякомымі, часам (у халодны час) ягадамі, таму прылёт і адлёт рудахвосткі залежыць ад наяўнасці корму. Бліжэй да красавіка, калі становіцца цёпла, птушкі паступова засяляюць свае ўчасткі. У гэты час яны спяваюць ўвесь светлавы дзень і нават ноччу.

Гняздо ладзіць у дупле (як у штучным, так і ў натуральным), а таксама ў шчылінах будынкаў, пераважна драўляных, радзей (на поўначы арэала) — у ярах, на зямлі паміж каранямі дрэў або пад скаламі. Знешняя частка яго з няшчыльна ўкладзеных завялых лістоў; унутраная — з моху і карэньчыкаў раслін. Высцілка з няшчыльна ўкладзеных невялічкіх пёраў, воўны і шэрсці.

Яйкі (5-7, часам 3-10) з вострым вузейшым канцом, блакітныя.

  • P. p. phoenicurus — Еўропа, Паўночная Афрыка, Цэнтральная Азія;
  • P. р. samamisicus — Каўказ, Крым, усходняя частка Турцыі, Блізкі Усход;
  • P. p. algeriensis — паўночны захад Афрыкі, поўдзень Іспаніі.